Кава, навіны, павінны бегчы, слякаць,
бляклы месяц. Сонца, мой працадаўца,
стома.
Бегам дадому з натоўпам, за каркам змярканне,
На дотык, тык-тык, калідор, вячэра, ложак.
Глуха, суха стукаюць нашыя сэрцы.
Слухай, слухай, чаго ж не хапае яшчэ?
Глуха, суха стукаюць нашыя сэрцы.
Слухай, слухай, чаго ж не хапае яшчэ, яшчэ нам?
Ну, не хвалюйся,
Я заліжу твае вочы.
Каб не хварэла больш гэтай рэальнасцю.
Крайнасці вылезлі з нораў уночы,
Плача жалебна твой тамагочы,
Я замерзаю ў тонкай вятроўцы.
Хваля прабегла па целу.
Стогне пабіты Альфа-Рамэо.
Ды, здохні ўжо, нарэшце!
Warm synths, tape loops, kosmiche guitar, and folk melodies meet in a record that explores the relationship of the moon to the tides. Bandcamp New & Notable Jun 8, 2023