І кожнаму з нас, хаця б на імгненне,
Не так неабходны дотык жывога цяпла.
Я адчуваю твой водар,
Нам замінае гонар, гонар, гонар.
Вымеці смецце з-пад шафы,
Выбей сумневы з канапы.
Запусці рукі пад войлак майго паліто.
Я разламаю маю і тваю клетку грудную.
Нашыя рысі скачуць па заснежаных прасторах.
У нетры лесу, па-за сцяжкі свету.
Я забываю мову, я перагрыз павадок, павадок.
Перагрыз павадок, павадок..
Я адчуваю твой водар,
Нам замінае гонар, гонар, гонар.
Я адчуваю твой водар,
Нам замінае гонар, гонар, гонар.
Нам замінае гонар.
Я адчуваю твой водар,
Нам замінае гонар, твой гонар, твой гонар..
Warm synths, tape loops, kosmiche guitar, and folk melodies meet in a record that explores the relationship of the moon to the tides. Bandcamp New & Notable Jun 8, 2023