Скажоныя каляды раскрылі свае абдымкі,
рэкі вогненнай вады ў смажаных берагах змылі сум і аджыты год,
мутныя вочы, любоў і пагарда..
Магчымая інтэрпрытацыя: cвяточны бляск паверхні і пустая сутнасць.
Вы не зможаце прыгатаваць амлет не разбіўшы яйка - спасылка на абектыўнасць і яе анатамічную недакладнасць..
Шкілеты елак на вуліцах, я папярэджаны..
Суседка па вагону ванітуе навагоднім шчасцем,
ратуй свае сапожкі, падвядзі вочкі..
Першая птушка можа спаймаць чарвяка, але мыш атрымае сыр,
ратуйце яе ад кожнай затрымкі бо поспех ёсць вандроука ў якой аборт пахне карыцай.. Адна з варыяцый: новая мятла мяце чысцей бо лепш д’ябал якога вы ведаеце чым д’ябал..
Cёння вы безпрацоўныя.. заутра непатрэбныя..
Каго мы любім больш за ўсё..
Можна забыць і звяртацца да іх у святочныя дні..
Значэнне Слова скаверкана, скаверкана..
Адраджэнне плюецца крывёй у пад’ездзе дзе дзеянне з’ела вынік.. Скарбы дзяцінства страчаны па дарозе да смерці..
Вартасць футры вызначаецца ў адпаведнасці з пагадненнем дзьвух людзей, святочны падарунак сагрэе вас у снежнай кашы.
Тушы на сталах, святочная рашучасць на тварах..
Сын наркаман у значнай ступені абуджае вас ад сну дзе цікаўнасць забіла ката, дзякуй яму..
Калі нязнанне шчасце, чаму так мала шчаслівых людзей..
Адкладзены рубель вельмі удзячны, але ён не ратуе сквапнасць якая заглынецца святам страўніка.. Евангеліе ад Матфея 26:41..
Найвышэйшыя мэты-калі ласка, найменьшы розум-дзякуй..
Хто жыве нажом, нажом памірае, я папярэджаны..
Непахісная вад, непахісная вада, боль кіруе глыбінёй..
Ўсе феерверкі ў нябёсы ўсе сумневы пад ногі..
Спяшайся Гарэлка на піва-не пужайся..
Кроў на гарэлку - небяспека страціла сутнасць,
наша магутнасць у нашай залежнасці..
Спяшайся..
Гэта твае - Спяшайся..
Гэта твае - Спяшайся..
Спяшайся..
Another devastatingly beautiful batch of indie rock confessionals from Ontario singer, producer, and multi-instrumentalist Linnea Siggelkow. Bandcamp New & Notable Apr 28, 2024
The experimental rock band's new record is as melodic and inventive as ever, but now with an even more honed sense of play. Bandcamp New & Notable Apr 27, 2024
Ross J. Farrar of Ceremony creates dubby outside punk evoking the minimalism of Young Marble Giants on his second solo record. Bandcamp New & Notable Apr 27, 2024